На выборах в Шумилинском районе работали наблюдатели из России, Германии и Чехии

Актуалии Новости

Наблюдатели из России на избирательном участке в Обольской СШ.

Міжнароднае  назіранне
За ходам выбараў Прэзідэнта Беларусі сачылі сотні міжнародных назіральнікаў. Прадстаўнікі місіі міжнародных назіральнікаў ад розных арганізацый працавалі і ў Шумілінскім раёне. У прыватнасці, непасрэдна ў дзень выбараў яны наведалі ўчастак для галасавання №8, які размешчаны ў Обальскай СШ.
Уладзімір Афонскі, дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Ра-сійскай Федэрацыі, высока ацаніў узровень правядзення галасавання ў нашым раёне і ў Віцебскай вобласці ў цэлым: “Сёння, у працэсе назірання за выбарамі, мы наведалі восем выбарчых участкаў: шэсць участкаў у Шумілінскім раёне, два – у Віцебску. Парушэнняў заканадаўства Беларусі мы не назіралі. Паўсюды пануе добрая, сяброўская, на мой погляд, святочная абстаноўка. Мне здаецца, выбары ў Рэспубліцы Беларусь падобныя да выбараў кіраўніка вялікай, дружнай, моцнай сям’і. Пануе добры настрой, усе віншуюць адзін аднаго са святам. На ўсіх участках прысутнічаюць назіральнікі і ад прафсаюзаў, і ад моладзі. Надзвычай кампетэнтныя старшыні выбарчых камісій. Я лічу, што выбары праходзяць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Яны дэмакратычныя і легітымныя. І, вядома, радуе яўка выбаршчыкаў. Людзі прыхо-дзяць сем’ямі, з дзецьмі і сапраўды ў добрым настроі галасуюць за таго кандыдата, якога лічаць дастойным быць прэзідэнтам сваёй краіны”.
З тым, што выбары праходзяць у спакойнай абстаноўцы і на высокім арганізацыйным узроўні, згадзіліся Андрэй Жук, намеснік адказнага сакратара Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, і Анатоль Пяўнёў, начальнік упраўлення Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Госці скарысталі магчымасць і пабылі ў музеі Обальскага камсамольскага падполля, экскурсія па якім пакінула надзвычай моцныя ўражанні.
Таксама ў дзень выбараў у раёне працавала група назіральнікаў АБСЕ.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *