Врач подсказывает, чем надо «заедать» стресс

Здоровье

Чым  “заесці” стрэс
Распаўсюджаны ў пачатку мінулага стагоддзя выраз “усе хваробы ад нерваў” трансфарміраваўся – “усе хваробы ад стрэсу”.  Стыль нашага жыцця – гэта адлюстраванне нашай асобы. Змяненне жыццёвага стылю – важнейшая ўмова пераадолення стрэсу.
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва, ва ўсіх без выключэння культурах надавалася вялікая ўвага правільнаму харчаванню. Найбольш распаўсюджаныя памылкі, якія прыводзяць да стрэсаў, гэта нерэгулярнае харчаванне, ужыванне шкодных прадуктаў, разважанні пра негатыўнае ў час ежы, пераяданне.
Адным з кампаненнтаў комплекснай атакі на стрэс можа стаць дыета, накіраваная на тое, каб папоўніць арганізм тымі рэчывамі, якія ўзмоцнена “з’ядаюцца” гармонамі стрэсу.
Вітамін А – зялёная ліставая гародніна, морква, абрыкосы, гарбуз.
Вітамін С – садавіна і гародніна, асабліва цытрусавыя, чорныя парэчкі, ківі, брокалі, белакачанная капуста, шыпшына.
Вітаміны групы В – усе крупы, ёгурт, печань, гарбуз, авакада, хлеб з вотруб’ем, нятлустае мяса і рыба, арэхі, піўныя дрожджы.
Вітамін Е – раслінны алей.
Магній – “зялёная” гародніна і травы, грэйпфруты, морква, памідоры, арэхі, грэчка, аўсянка, гарох.
Кальцый – малако і малочныя прадукты.
Цынк – морапрадукты, яйкі, ёгурт, сыр, арэхі, спаржа, індзейка.
Халін – яечны жаўток, печань яла-вічыны, прарослае зерне пшаніцы.
Глюкоза – хлеб з вотруб’ем, салодкая садавіна, мёд.
Фоліевая кіслата – брокалі, цялячая печань.
Таксама пры стрэсе арганізм мае патрэбу ў адаптагенах – рэчывах, якія павышаюць  здольнасці адаптыўных сістэм. Да іх адносяцца сродкі расліннага паходжання – травяныя чаі з жэньшэню, лімонніку, салодкі, эхінацэі, зялёны чай.
У многіх харчовых прадуктах утрымліваюцца апіяты і эндарфіны – гармоны “добрага настрою”. Яны дапамагаюць перажываць стрэсы, змагацца з дэпрэсіяй, ды і проста павышаюць жыццёвы тонус. Салата, шпінат, капуста, папрыка і іншыя ядомыя расліны багатыя на такія апіяты, як цытафін. У малацэ ёсць марфінападобнае рэчыва казамарфін. У бананах утрымліваецца сератанін, які дае чалавеку адчуванне лёгкасці. А ў шакаладзе андамін – рэчыва, якое аказвае такое ж узбуджальнае дзеянне. Салодкасці наогул робяць нас больш жыццярадаснымі – глюкоза, якая ўтрымліваецца ў іх, запускае “механізмы шчасця” ў нашым мазгу.
Заўсёды неабходна памятаць: згубны не стрэс сам па сабе, а няўменне ім кіраваць.
Васіль БАГДАНОВІЧ, урач псіхіятр-накролаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №79 ад 09.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *