Педагоги Шумилинского района отметили День учителя наградами и концертом

Актуалии Образование Общество

Дзень настаўніка адзначаюць усе
2 кастрычніка, напярэдадні свайго прафесійнага свята педагогі Шуміліншчыны сабраліся ў раённым цэнтры культуры для таго, каб падвесці вынікі работы, узнагародзіць лепшых, павіншаваць адзін аднаго і проста адпачыць, паслухаць добрыя песні.
Асаблівым назвала свята начальнік ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова, бо Дзень настаўніка адзначаюць усе – ад агранома да прэзідэнта краіны. Валянціна Васільеўна расказала пра дасягненні работнікаў сістэмы адукацыі. Моцнага здароўя, новых творчых здабыткаў, менш папяровай работы пажадала настаўнікам старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Ірына Мікалаеўна ад імя раённых улад выказала словы ўдзячнасці за важную і нялёгкую працу усяму педагагічнаму калектыву раёна, уручыла вітальны адрас.
Граматай Міністэрства адукацыі Беларусі за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення была ўзнагароджана Галіна Міхайлаўна Масюкова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 імя А. П. Акуцыёнка. Адданая праца многіх работнікаў сістэмы адукацыі ў гэты дзень была адзначана граматамі і падзякамі, вядома, што для таго, каб дзецям у школе было камфортна, важная праца ўсіх – ад настаўніка да повара.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *