Социальные гарантии в рамках Шумилинского района

Актуалии Общество

Пастаянны клопат і падтрымка
С. В. ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
У цяперашні час сацыяльная дапамога – гэта комплексная сістэма мер, пачынаючы з забеспячэння бясплатным харчаваннем дзяцей з першых год жыцця, працаўладкавання грамадзян, аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі маючым патрэбу ў ёй, да назначэння і выплаты пенсій, дапамог, аказання шырокага спектра сацыяльных паслуг інвалідам, пажылым людзям.
Адно з найбольш істотных адрозненняў сённяшняй сацыяльнай палітыкі заключаецца ў імкненні садзейнічаць актыўнай жыццёвай пазіцыі людзей, стварэння ўмоў для больш поўнай рэалізацыі іх імкнення да самасцвярджэння і дасягнення большага матэрыяльнага дабрабыту, узяемаўвязка жыццёвага ўзроўню члена грамадства і яго ўласных намаганняў, вынікаў працы і прадпрымальнасці.
У мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва і ўкаранення комплекснага падыходу да яе прадастаўлення з 1 красавіка 2012 года дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №41 ад 19.01.2012 года «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе», які ўстанаўлівае, што дзяржаўная адрасная дапамога насельніцтву прадастаўляецца ў выглядзе:
–  штомесячнай і (ці) адначасовай сацыяльных дапамог на набыццё прадуктаў харчавання, лекаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці, а таксама на аплату (поўнасцю ці часткова) жыллёва-камунальных паслуг);
– сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузкаў;
– сацыяльнай дапамогі на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;
– забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця.
За студзень-жнівень 2015 года за назначэннем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў Шумілінскім раёне звярнуліся 326 грамадзян, выплачана 545 мільёнаў рублёў. Сацыяльную дапамогу на аплату сродкаў тэхнічнай рэабілітацыі на суму 33 мільёны рублёў атрымалі 27 чалавек. Магчымасць кампенсаваць выдаткі на набыццё падгузкаў скарысталі 163 чалавекі на суму 318 мільёнаў рублёў.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца сацыяльнай падтрымцы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2015 года №126 “Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі” 107 ветэранаў, якія пражываюць на тэрыторы Шумілінскага раёна, атрымалі аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Агульная сума выплат склала 505 мільёнаў рублёў.
515 непрацаздольных грамадзян сталага ўзросту абслугоўваюцца сацыяльнымі работнікамі дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна” на даму.
Пастаянным клопатам акружаны і самыя маленькія грамадзяне нашага раёна. 49 дзетак ва ўзросце да 2-х год забяспечваюцца дзіцячым харчаваннем на бясплатнай аснове. Для падрыхтоўкі да новага навучальнага года аказана дапамога 186 сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. У тым ліку прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна на гэтыя мэты выдзелена 83 мільёны рублёў.
Надрукавана ў № 76 ад 29.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *