Шумилинские выпускники отдали предпочтение техническим и педагогическим специальностям

Образование

Выпускнікі-2015 абралі тэхнічны і педагагічны накірунак
Новы навучальны год для ўчарашніх выпускнікоў школ пачаўся ўжо ў ліцэях і каледжах, у акадэміях і ва ўніверсітэтах. Якія ж накірункі для сваёй будучай прафесіі выбіраюць сёння шумілінскія школьнікі?
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама нам паведамілі, што ў гэтым годзе Шумілінскі раён адправіў у дарослае жыццё 148 выпускнікоў 11-х класаў. 73 з іх (49,3%) паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, 64 (43,2%) – у каледжы, 5 выпускнікоў (3,3%) паступілі ў ліцэі.
На бюджэтнай аснове будуць навучацца 115 студэнтаў (81%), на платнай – 27. Па мэтавым накіраванні ад прадпрыемстваў і арганізацый раёна паступілі 14 выпускнікоў.
Адзін выпускнік па прычыне інваліднасці далейшае навучанне працягваць не будзе, два выпускнікі навучаюцца на курсах ад цэнтра занятасці, трое займаюцца на падрыхтоўчых курсах медуніверсітэта.
Аналізуючы сферу будучай дзейнасці, адзначым, што на першым месцы ў сённяшніх выпускнікоў стаяць спецыяльнасці тэхнічнага профілю – яго абралі 28 выпускнікоў, на другім месцы – педагагічны (23 выпускнікі), на трэцім – будаўнічы (19). Спецыяльнасці медыцынскага і сельскагаспадарчага накірункаў, а таксама сферу паслуг абралі па 12 чалавек, эканамічную дзейнасць і інфармацыйныя тэхналогіі – па 9 чалавек, лясную гаспадарку і юрыспрудэнцыю –  па 5. Па 1-3 чалавекі абралі справаводства, сілавыя структуры, спорт і культуру.
Сёлета базавую ступень адукацыі завяршылі 183 выпускнікі. Пераважная іх большасць – 116 ці 63% вырашылі працягваць вучобу ў школе і пайшлі ў 10 клас. 24 чалавекі пайшлі вучыцца ў ліцэі, 43 – у каледжы. Усе дзеці навучаюцца за кошт бюджэту.
Амаль трэцяя частка выпускнікоў базавай школы (27%) абралі сельскую гаспадарку, 25% – тэхнічныя спецыяльнасці, 18% – сферу паслуг, 15% –  будаўніцтва. Ёсць сярод выпускнікоў будучыя спецыялісты ў інфармацыйных тэхналогіях, эканоміцы, лясной гаспадарцы, педагогіцы, юрыспрудэнцыі і справаводстве.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *