Папярэдзіць, каб задумаліся
На мінулым тыдні пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
Камісія разгледзела адміністрацыйныя пратаколы, якія былі складзены на бацькоў за знаходжанне непаўналетніх на вуліцы пасля 23 гадзін, а таксама знаходжанне на вуліцы ў цёмны час сутак без флікераў. За ўчынкі падлеткаў бацькам былі вынесены папярэджанні.
У канцы жніўня міжведамасная група падчас рэйду “Сям’я без насілля” наведала сем’і ў Лаўжанскім сельсавеце. “Вызначыліся” дзве маладыя маці з аграгарадка Мікіціха – пілі, а да сваіх дзетак спраў не было. Вось і трымалі яны адказ за свае паводзіны перад членамі камісіі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.