Земельный налог и налог на недвижимость нужно заплатить до 16 ноября

Общество Экономика

А вы заплацілі падаткі?
Тэрмін выплаты зямельнага падатку  і падатку на нерухомасць заканадаўствам устаноўлены не пазней за 16 лістапада 2015 года. Просьба не адкладваць выплату падаткаў у бюджэт на апошні тэрмін, а зрабіць выплату датэрмінова. Звяртаем вашу ўвагу, што за несвоечасовае ўнясенне ў бюджэт сум зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а запазычанасць, якая ўтварылася перад бюджэтам, падлягае спагнанню ў судовым парадку.
У выпадку, калі грамадзянін-плацельшчык зямельнага падатку і падатку на нерухомасць па якіх-небудзь прычынах не атрымаў падатковае паведамленне на выплату падаткаў, рэкамендуем звярнуцца ў падатковы орган па месцы знаходжання аб’екта нерухомасці ці зямельнага ўчастка з мэтай удакладнення сум падаткаў, каб своечасова разлічыцца з бюджэтам і не трапіць у спіс даўжнікоў.
У мэтах забеспячэння своечасовай выплаты падаткаў, а таксама ўлічваючы той факт, што зямельны падатак і падатак на нерухомасць з’яўляюцца адным з даходных крыніц мясцовых бюджэтаў, за кошт якога ажыццяўляецца фінансаванне сацыяльнай сферы (выплата пенсій, дапамог, стыпендый і г. д.), інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне прапануе разлічыцца з прад’яўленымі да выплаты падаткамі да вызначанага заканадаўствам тэрміну.
Кансультацыю можна атрымаць у інспекцыі па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14 ці па тэл. 4-23-71.
Святлана ЦІМАШЭНКА, начальнік аддзела кантролю за фізічнымі асобамі ІМПЗ РБ.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *