У Сергея Бокиша очень сладкое увлечение

Мир увлечений Сельское хозяйство

Качаць мёд – задавальненне
З рэйсавага аўтобуса на самую далёкую  вуліцу вёскі Любічы з рукзаком за плячыма спяшаецца мужчына. Вось ужо паўтара дзясятка гадоў на дачу з Віцебска мужчына прыязджае ў Любічы. “Вельмі люблю вёску, – кажа Сяргей Бокіш. – Зямля прыцягвае, як магніт. Ды і ў памяць сваёй бабулі даглядаю сядзібу. Буду гэта рабіць заўсёды, няхай жыве вёска”.
Самае галоўнае захапленне Сяргея Васільевіча – гэта пчолы. Зараз на пасецы каля дзесяці домікаў, а першую сям’ю завёў, можна сказаць, выпадкова: яна сама прыляцела ў пусты домік. Гэта і дало пачатак пчалярству, якое доўжыцца ўжо больш за дзесяць гадоў.
“Пчалярства для мяне –  гэта захапленне, работа і стан душы адначасова, гэта вельмі карысная справа, якая выпрацоўвае ўважлівасць, акуратнасць і дабразычлівасць, – кажа С. В Бокіш. – Мяне цягне на пасеку, хочацца акунуцца ў атмасферу цішыні і спакою, пчалінага размеранага гулу, шэлесту лістоты”.
Сяргей Бокіш расказаў, што самая любімая справа пчаляра – качаць мёд. Спачатку трэба распячатаць соты, зняць нажом забрус – так званыя васковыя крышачкі на сотах, потым закласці рамку ў медагонку.  Прывад у медагонкі ручны, так што трэба папацець. Круціць ручку пчаляру часам прыходзіцца і па некалькі гадзін. Затое якое потым задавальненне бачыць густы залацісты мёд – як вынік добрага догляду за пасекай, як падзяку пчаляру.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *