20 верасня – Дзень работнікаў лесу

Актуалии Экология Экономика

20 верасня – Дзень работнікаў лесу

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць
працоўныя калектывы лясгаса і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў раёна, ветэранаў працы з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
У час імклівага развіцця высокіх тэхналогій як ніколі цэніцца тая прафесія, якая робіць нашу планету зялёнай. Менавіта ад лесу і людзей, якія яго ахоўваюць, нарыхтоўваюць, перапрацоўваюць і аднаўляюць, у многім залежыць экалагічная бяспека.
Ад усёй душы прыміце словы ўдзячнасці за добрасумленную і нястомную працу, за важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, стабільнасці.  Няхай усе вашы мэты і памкненні будуць рэалізаваны, у сем’ях пануе мір, шчасце і дабрабыт!

Надрукавана ў № 73 ад 18. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *