В Шумилино отметили День библиотек

Культура Общество

“Кніжная алея”
Вядома, не кожны памятае, што 15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк. Але работнікі раённай бібліятэкі нагадалі пра гэты факт усім, хто ў гэты дзень праходзіў міма іх будынка. У прыгожым бібліятэчным двары разгарнулася “Кніжная алея”, якая пачыналася выставай кніг, а заканчвалася бяспройгрышнай латарэяй.
Кнігі з аўтографамі саміх аўтараў, кнігі, напісаныя землякамі, выданні пра родны край – бібліятэкары скрупулёзна збіраюць і сістэматызуюць матэрыялы, якія могуць быць цікавыя кожнаму шумілінцу. Дзіцячая літаратура, навучальныя аўдыёдыскі, платныя паслугі – атрымалася такая своеасаблівая прэзентацыя дзейнасці бібліятэк.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 73 ад 18. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *