Сонечны дом
Гэты прыгожы дом, які вы бачыце на фотаздымку, мы ўбачылі ў Мікалаеве. Гаспадыня Галіна Іосіфаўна Усцюгова расказала, што нядаўна ажаніўся старэйшы сын Яўген. І калі рыхтаваліся да вяселля, зразумела, наводзілі ўсюды парадак. А паколькі будучая нявестка Анастасія добра малюе, яна і прапанавала арыгінальна пафарбаваць дом. Галоўны элемент малюнка – сонца як сімвал цеплыні сямейнага ачага.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў № 73 ад 18. 09. 2015 г.
Прыгажэнькi маёнтак, трэба наведаць. Аняго!