В сентябре стартует кампания по иммунизации против гриппа

Здоровье Общество

Супраць грыпу
У верасні ў раёне стартуе кампанія па імунізацыі грамадзян супраць грыпу.
Для імунізацыі будзе прымяняцца вакцына “Грыпол-плюс» (Расія) – вакцына інактываваная, прыгатаваная з адпаведных штамаў, ачышчаных вірусаў грыпу тыпу А і В, таму добра пераносіцца арганізмам.
Бясплатная вакцынацыя прадугледжана для асоб з “груп высокай рызыкі наступстваў захворвання грыпам”. Гэта людзі з хранічнымі захворваннямі дыхальнай, сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм, парушэннямі функцыі нырак або гемаглабінапатыі, імунадэфіцытамі, у тым ліку ВІЧ-інфіцыраваныя і якія праходзяць імунасупрэсіўную тэрапію, і інш.
Вакцынацыя ў раёне будзе праводзіцца з верасня па лістапад уключна, бо ўздым захворваемасці грыпам у Беларусі прыпадае на студзень-сакавік кожнага года. Вакцына  “Грыпол-плюс” вы-клікае фарміраванне высокага ўзроўню спецыфічнага імунітэту супраць грыпу. Ахоўны эфект  пасля вакцынацыі наступае праз 8-12 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў. Таму прышчэпка, якая была зроблена ў мінулым годзе, не выратуе вас ад грыпу сёлета. Яе трэба зрабіць зноў.
Правядзенне прышчэпак арганізавана ва ўсіх установах аховы здароўя.
Надзея СКРЫПКІНА, памочнік урача-эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў № 73 ад 18. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *