15 верасня – Дзень бібліятэк
Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы Шумілінскага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Гэты дзень сімвалізуе прызнанне грамадствам і дзяржавай высокай ролі бібліятэк як цэнтраў захавання і памнажэння бясцэннай культурнай і навуковай спадчыны, ён заснаваны і як даніна павагі да работы людзей, якія там працуюць.
Выказваем удзячнасць усім работнікам бібліятэк за вашу карпатлівую працу, бязмежную адданасць любімай справе і паўсядзённае імкненне быць карыснымі. Перакананы, што ваш высокі прафесіяналізм і бясцэнны вопыт будуць, як і раней, садзейнічаць далучэнню жыхароў раёна да скарбніц сусветнай культуры, да багатай гістарычнай спадчыны роднага краю, выхаванню ў падрастаючага пакалення лепшых маральных якасцяў.
Жадаем вам усім добрага здароўя, дабрабыту і творчага даўгалецця!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 72 ад 15. 09. 2015 г.