Цуды выбіраем разам
Як вы ўжо ведаеце, на сайце “Народнай газеты” www.ng.by у межах праекта “7 цудаў Беларусі” вядзецца галасаванне.
На першым этапе, які ўжо блізіцца да завяршэння, з 7 аб’ектаў архітэктуры, культуры, прыроды, нематэрыяльнай спадчыны кожнага раёна краіны (а менавіта кожнаму раёну, у тым ліку і Шумілінскаму, была прысвечана асобная публікацыя на старонках газеты) выбіраюцца па два, якія выйдуць у другі этап (ён будзе працягвацца з сакавіка да мая). На гэтым этапе з раённых лідараў шляхам галасавання на сайце будуць абраны па 2 аб’екты з кожнай вобласці, якія пасля стануць прэтэндэнтамі на званне сямі цудаў Беларусі (будуць абірацца ў маі-чэрвені).
На працягу года “Народная газета” падрабязна раскажа аб лідарах кожнага без выключэння раёна. Завочнае падарожжа па роднай краіне абяцае быць цікавым і захапляльным.
У аб’ектаў Шуміліншчыны ёсць усе шансы трапіць у рэспубліканскі фінал галасавання. Але гэта ў многім залежыць ад актыўнасці менавіта яго жыхароў, якія, магчыма, прапануюць і свае аб’екты, якіх няма ў пераліку на сайце.
Адкрыем невядомую Беларусь разам!