Пра гандаль і асартымент
Спецыялісты КДК ў ліпені-жніўні правялі кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях стану гандлёвага абслугоўвання ў 20 гандлёвых аб’ектах 17 арганізацый ў гарадах Віцебск, Орша, Полацк і Сенненскім раёне.
Вынікі праверак і маніторынгаў паказалі, што таваравытворцамі. Гандлёвымі арганізацыямі і мясцовымі органамі ўлады не прыняты дастатковыя меры па прасоўванні айчынных тавараў, не забяспечана належная якасць гандлёвага абслугоўвання насельніцтва.
Адзначаны нізкі ўзровень арганізацыі гандлёвага абслугоўвання ў месцах масавага адпачынку насельніцтва. Асартымент тавараў і прадукцыі грамадскага харчавання, які прапаноўваўся адпачываючым, быў вельмі вузкі, не ў поўным аб’ёме прадстаўлена неабходная інфармацыя пра тавары і прадаўцоў.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў прымаліся аператыўныя меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў, папаўненні асартыменту айчыннымі таварамі, вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай (23 парушальнікі) і дысцыплінарнай (30) адказнасці на суму 22,5 млн. руб. Для ўзмацнення папераджальнага кантролю за арганізацыяй гандлёвага абслугоўвання і недапушчэння аналагічных парушэнняў ў далейшым накіраваны лісты ў мясцовыя органы ўлады і ўпраўленні.
Металалом і незаконныя прыёмы
КДК Віцебскай вобласці ў ходзе праверачных мерапрыемстваў суб’ектаў гаспадарання ўстаноўлены шматлікія парушэнні парадку ўліку, захоўвання і выкарыстоўвання лому і адыходаў чорных і каляровых металаў.
Напрыклад, кіраўнік аднаго прадпрыемства Полацкага раёна за незабеспячэнне вядзення пярвічнага ўліку адыходаў ў месцах іх утварэння прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (9 млн. руб.). За парушэнне парадку ўліку таксама да адказнасці ў выглядзе такога ж штрафу прыцягнуты ІП, які згодна з дагаворам на аказанне бухгалтарскіх паслуг вядзе бухгалтарскі ўлік на прадпрыемстве.
За невыкананне ўмоў, агавораных у нарадах прадпрыемства “Белдругасчэрмет” КБК да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута прадпрыемства г. Віцебска ў памеры 2.2 млрд. руб., а таксама дзве яго службовыя асобы на 5,85 млн. руб. і 4,55 млн. руб. адпаведна.
Камітэт дзяржкантролю звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый на тое, што парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі. Выкарыстання, нарыхтоўкі ці рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, іх лому і адыходаў вядзе да накладання штрафаў ў памеры ад 30 да 50 БВ, на ІП – ад 30 да 50 БВ, на юрыдычную асобу – ад 100 да 300 працэнтаў ад кошту металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, вырабаў, якія іх утрымліваюць, а таксама іх лому і адыходаў.
Даходы – і на кампенсацыю
Бюджэтным арганізацыям для заахвочвання работнікаў, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дадзена права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы. Пры гэтым частка гэтых сродкаў павінна накіроўвацца на кампенсацыю расходаў бюджэту, што часта не робіцца. Гэта паказала праверка Гарадоцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці ім. І. В. Дарошчанкі. У выніку праверкі ў бюджэт адноўлена 33 млн. руб. незаконна атрыманых сродкаў.
Падрыхтавала
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 71 ад 11.09.2015 г.