У пошуках Гары Потара
У самым цэнтры Шуміліна на пачатку гэтага тыдня можна было ўбачыць незвычайную госцю. У скверы ля бібліятэкі (быццам шукаючы свайго гаспадара – знакамітага героя дзіцячых кніг – Гары Потара) з варонай у кіпцюрах на галіне таполі прымайстравалася буйная сава.
Тоўстае снежнае покрыва ўскладніла паляванне ў лесе, вось голад і прывёў драпежніцу ў горад – тут заўжды хапае варон ды галубоў на сметніках. Цэлы дзень нерухома прасядзела сава на дрэве, а ўвечары, калі пачало змяркацца, знікла.
Сяргей ПАЎЛАЎ.