Светлана Валекова: из безработных — в предприниматели

Актуалии Общество Экономика

З беспрацоўных у прадпрымальнікі
Адкрыць сваю справу, на жаль, далёка не кожнаму па плячы. Для гэтага патрэбна не толькі добрая ідэя, вызначаная падрыхтоўка, але яшчэ і першапачатковы капітал. І з апошнім, як паказвае практыка, складаней за ўсё. Але тут у пэўнай ступені прасцей вырашыць праблему асобам, якія афіцыйна зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных – дзяржава такім грамадзянам гатова аказаць падтрымку, у тым ліку і фінансавую.

Шчодрая прапанова.
Згодна з Палажэннем аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7.03.2008 г. № 342, садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўным ажыццяўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Гэта не толькі фінансавая падтрымка, але і арганізацыйнае і метадычнае навучанне (інфармаванне, кансультаванне, аказанне дапамогі беспрацоўным у падрыхтоўцы неабходных дакументаў для атрымання фінансавай падтрымкі).
Акрамя гэтага, беспрацоўны можа прайсці ў вызначаным заканадаўствам парадку як па спецыяльнасці, неабходнай для арганізацыі пэўнага віду дзейнасці, так і па курсе “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці”.
Фінансавая падтрымка аказваецца беспрацоўным, якія афіцыйна зарэгістраваны ў службе занятасці, у выглядзе субсідыі за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Абавязковай умовай прадастаўлення беспрацоўнаму субсідыі з’яўляецца распрацоўка ім тэхніка-эканамічнага, у тым ліку фінансавага абгрунтавання эфектыўнасці арганізуемага віду дзейнасці (бізнес-план).

Грошы любяць падлік
Субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-разовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае  на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з беспрацоўным дагавору аб прадастаўленні субсідыі.
Пры арганізацыі беспрацоўным прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці беспрацоўным, зарэгістраваным па месцы жыхарства ў сельскіх населеных пунктах, субсідыя прадастаўляецца ў памеры 15-разовай велічыні БПМ, які дзейнічае на дату заключэння дагавору.
З 1 жніўня 2015 года БПМ складае 1569130 руб. Такім чынам, памер субсідыі можа складаць адпаведна 17,3 млн. руб. і 23,5 млн. руб.
Прадастаўленая субсідыя выкарыстоўваецца на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці.

Як атрымаць субсідыю?
Субсідыя прадастаўляецца беспрацоўным, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пры адсутнасці парушэнняў імі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”.
Для вырашэння пытання аб прадастаўленні субсідыі беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы сваёй рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага наступныя дакументы: заяву ад прадастаўленні субсідыі; бізнес-план.
Новаспечаны бізнесмен, у сваю чаргу, павінен у 3-х месячны тэрмін з дня рэгістрацыі ў якасці ІП альбо рэгістрацыі прыватнага унітарнага прадпрыемства, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, а таксама з дня пастаноўкі на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства ў якасці асобы, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць, прадаставіць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дакументы і чэкі, што пацвярджаюць зрасходаванне субсідыі згодна з бізнес-планам.
У наступным грамадзянін павінен адпрацаваць больш за 6 месяцаў на працягу 12-месячнага перыяду з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці ІП.
Фінансавая падтрымка дзяржавай аказваецца адзін раз, паўторна субсідыю атрымаць нельга. Таму трэба пастарацца ўкласці атрыманыя грошы максімальна эфектыўна.
Святлана ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў № 70 ад 08.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *