Добрае слова – тысячнікам
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. В. Аляксеенка ў час уборачнай аператыўна адсочваў поспехі камбайнераў і вадзіцеляў: у жніўні ў гаспадарках раёна адзін за адным з’яўляліся ўсё новыя тысячнікі. Маюцца на ўвазе не толькі лідары-камбайнеры, але і вадзіцелі, якія перавезлі па тысячы тон зерня. А такіх у нашым раёне дзевяць чалавек. А. В. Аляксеенка павіншаваў усіх перадавікоў з працоўнымі дасягненнямі, уручыў прэміі і падзякі. Дарэчы, на гэтыя мэты прафсаюз работнікаў АПК выдзеліў пяць мільёнаў рублёў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
А. В. Аляксеенка віншуе вадзіцеля ААТ “Прыдзвінскі” Юрыя Кавалеўскага.
Надрукавана ў № 70 ад 08.09.2015 г.