У падарожжа па краіне ведаў
Мерапрыемствы, што ладзяцца ў вясковых школах, па-асабліваму цёплыя і шчырыя. Не выключэннем стала і ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў у Амбросавіцкай дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Сёлета ў першы клас пайшло шэсць малых – пяць дзяўчынак і адзін хлопчык. Па дарозе ведаў дзяцей павядзе іх першая настаўніца Жанна Іванаўна Рагуновіч
З падарункамі на Дзень ведаў прыйшлі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў “Прыазёрны мір” і “Ляжні”: В. В. Багатка і В. В. Яцко дапамаглі школе спартыўным інвентаром.
Сімвалічны першы званок, вучні спяшаюцца на першы ўрок у новым навучальным годзе “На цябе, наша моладзь, надзея”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 69 ад 04.09.2015 г.
помогите родителям этих деток зарплатой , а не инвентарем….