Лідары жніва
10 жніўня на раённую дошку Гонару, зацверджаную ў газеце “Герой працы”, заносяцца:
У асабістым першынстве:
ГОМАНАЎ Сяргей Уладзіміравіч, механізатар УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», які на КЗС-1218 намалаціў 632 тоны зерня;
СКРЫПКІН Аляксандр Андрэевіч, механізатар ААТ “Лаўжанскае”, які на КЗС-1218 намалаціў 612 тон зерня;
КАРНІЛАЎ Мікалай Фёдаравіч, механізатар ААТ «Прыазёрны мір», які на КЗС-1218 намалаціў 600,1 тоны зерня;
ЖЫГУНОЎ Мікалай Уладзіміравіч, механізатар ААТ “Прыазёрны мір”, які на КЗС-1218 намалаціў 577,8 тоны зерня;
ПЛЯШКОЎ Віктар Лявонавіч, механізатар ААТ «Прыдзвінскі», які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 1294 тоны зерня.
Надрукавана ў № 62 ад 11.08.2015 г.