В Шумилино активно идёт сбор подписей избирателей

Общество

Пикет в поддержку Александра Лукашенко от районного объединения профсоюзов ФПБ

У Шумілінскім раёне актыўна ідзе збор подпісаў

Як і па ўсёй краіне, у Шумілінскім раёне ідзе актыўны збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду ў Беларусі. Члены ініцыятыўных груп абходзяць кватэры і дамы выбаршчыкаў, даволі актыўна выкарыстоўваецца і такая форма збору подпісаў, як пікетаванне.

Найбольшую актыўнасць праяўляюць члены ініцыятыўнай групы дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Пікеты ў яго падтрымку праводзяць члены ініцыятыўнай групы ад розных грамадскіх арганізацый: прафсаюзы, ГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”.

Пикет ОО "Белая Русь" собирает подписи в поддержку выдвижения Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Беларуси

Палітычную актыўнасць праяўляюць і выбаршчыкі нашага раёна: ахвотна адклікаюцца на прапановы зборшчыкаў подпісаў пакінуць свой аўтограф ў падтрымку Прэзідэнта. Многія жыхары райцэнтра вяртаюцца да пікета з дакументамі, каб падтрымаць свайго кандыдата.

Працавалі ў райцэнтры ініцыятыўныя групы іншых

Пикет партии "Справедливый мир" инициативной группы Сергея Калякина в Шумилино

прэтэндэнтаў. Так, на мінулым тыдні завітала ў райцэнтр ініцыятыўная група Сяргея Калякіна.

Збіраюць у раёне подпісы за Сяргея Гайдукевіч.

Іншыя групы, хутчэй за ўсё, выбіраюць для сваёй дзейнасці вялікія гарады.

Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *