С 27 июля по 10 августа проводится акция «Общими усилиями остановим насилие!»

Актуалии Закон Общество

“Агульнымі намаганнямі спынім насілле!”
Па ініцыятыве УУС Віцебскага аблвыканкама з 27 ліпеня па 10 жніўня на тэрыторыі вобласці, у тым ліку і Шумілінскага раёна, праводзіцца прафілактычная акцыя “Агульнымі намаганнямі спынім насілле!”
Галоўныя мэты акцыі – прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў супраць здароўя і жыцця грама-дзян, асабліва тых, што здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення і ў сферы сямейна-бытавых адносін; індывідуальная прафілактыка правапарушэнняў, прыняцце мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, схільных да парушэння законаў; павышэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння ў рэалізацыі пра-філактычных мер; інфармаванне грамадзян пра магчымасці дзяржаўных органаў па папярэджанні канфліктных сітуацый, якія цягнуць здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян.
Галоўны ўпор будзе зроблены на сферу сямейна-бытавых адносін. Акрамя прафілактычных мерапрыемстваў, у ходзе акцыі акцэнтуюць
ўвагу на прававую асвету грама-дзян па пытаннях сямейнага насілля. У ходзе акцыі супрацоўнікі РАУС наведаюць па месцы жыхарства не толькі асоб, якія стаяць на рознага віду прафілактычных уліках, але і асоб, якія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, зробленыя ў стане алкагольнага ап’янення, у сферы сямейна-бытавых адносін. У адносінах да апошніх будуць выносіцца афіцыйныя папярэджанні, прадугле-джаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”.
У адносінах да сямейных дэбашыраў будзе актыўна прымяняцца такая форма прафілактычнага ўздзеяння, як ахоўнае прадпісанне, якім дэбашырам забараняецца ўступаць у зносіны з грамадзянінам, які пацярпеў ад насілля ў сям’і, у тым ліку па тэлефоне ці праз інтэрнэт. Дэбашыра могуць абавязаць часова па-кінуць агульнае з пацярпелай асобай жылое памяшканне і забараніць распараджацца сумеснай маёмасцю. Усе формы забароны ўводзяцца ахоўным прадпісаннем на тэрмін ад 3 да 30 сутак.
Разам з судом будуць праводзіцца адкрытыя выязныя судовыя пася-джэнні ў адносінах да асоб, якія здзяйсняюць правапарушэнні ў быце, па іх накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, абмежаванні іх у дзеяздольнасці.
Паводзіны дэбашыраў будуць публічна разглядацца на пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.
Грамадзянам, якія пацярпелі ад насілля, будзе аказвацца дапамога па накіраванні заяў у суды для ўзбуджэння крымінальных спраў  супраць дэбашыраў, якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні. Будзе праводзіцца шырокая інфармацыйная кампанія па тлумачэнні магчымасцяў дзяржаўных органаў па аказанні дапамогі ахвярам насілля.
Калі вы з’яўляецеся ахвярай насілля, не чакайце трагедыі, звяртайцеся ў міліцыю па тэлефоне 102, ці ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва, ці на тэлефон бясплатнай “гарачай лініі” для пацярпелых ад дамашняга насілля 8-801-100-8-801 (званок ананімны, штодзень з 8.00 да 20.00).
Вячаслаў ВОРАНАЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *