Инициативные группы приступили к сбору подписей в поддержку выдвижения кандидатов на должность Президента Беларуси

Актуалии Тема недели

Шумилино. Пикет по сбору подписей инициативной группы Александра Лукашенко

Стартаваў збор подпісаў
23 ліпеня стартаваў збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэты этап будзе доўжыцца да 21 жніўня ўключна.
Грамадзяне, да якіх будуць звяртацца зборшчыкі подпісаў, павінны звяртаць увагу, ці правільна запоўнены падпісныя лісты. На пярэднім баку падпіснога ліста павінны быць указаны без скарачэнняў звесткі пра асобу, якую вылучаюць кандыдатам ў прэзідэнты (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, пасада (занятак), месца работы і жыхарства, партыйнасць).
Там жа ўказваецца прозвішча, імя і імя па бацьку члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы. Падпісны ліст запаўняецца на беларускай ці рускай мове. Звесткі пра выбаршчыка, прадугледжаныя ў графах 1-5, могуць запаўняцца як самім выбаршчыкам, так і іншымі асобамі, у тым ліку членам ініцыятыўнай групы. Але выбаршчык аса-біста ставіць у падпісным лісце дату подпісу і распісваецца ў графах 6 і 7. Подпісы выбаршчыкаў нумаруюцца. У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі аднаго горада абласнога падпарадкавання, раёна, а ў гарадах з раённым дзяленнем – аднаго раёна. Акрамя таго, член ініцыятыўнай групы павінен мець пасведчанне, выдадзенае Цэнтральнай камісіяй, і дакумент, які сведчыць асобу. Гэтыя дакументы прад’яўляюцца  выбаршчыкам.
Збор подпісаў можа праводзіцца і ў час пікетаў. Дазвол на такі пікет не патрабуецца, калі ён арганізуецца ў месцы, не забароненым мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Пры зборы подпісаў забараняецца прымус і ўзнагароджванне выбаршчыкаў за іх унясенне. Маецца на ўвазе перадача выбаршчыку грашовых сродкаў, падарункаў, іншых матэрыяльных каштоўнасцяў, правядзенне льготнай распродажы тавараў або бясплатнае ці на льготных умовах аказанне паслуг. Не дапускаецца ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў у рабочы час.
Грамадзяне, якіх вылучаюць кандыдатамі ў прэзідэнты, не маюць права прыцягваць асоб, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні ці іншай службовай залежнасці, для збору подпісаў выбаршчыкаў у рабочы час. Не дапускаецца правядзенне збору подпісаў у ходзе службовых камандзіровак. Таксама члены ініцыятыўных груп не маюць права пры зборы подпісаў раздаваць друкаваныя матэрыялы. Інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі данымі асоб, у падтрымку якіх ажыццяўляецца збор подпісаў, могуць прадстаўляцца выбаршчыкам толькі для азнаямлення.
Раней Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта. Усяго ЦВК дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жаны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі.
Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два ці больш разоў за аднаго прэтэндэнта.
Каардынатары ініцыятыўнай групы павінны здаць падпісныя лісты ў адпаведную гарадскую ці раённую выбарчую камісію не пазней за 21 жніўня 2015 года.
БелТА.
Надрукавана ў №57 ад 24.07.2015 г.



1 комментарий по теме “Инициативные группы приступили к сбору подписей в поддержку выдвижения кандидатов на должность Президента Беларуси

  1. Добры артыкул. Усё зразумела. Але… Чаму ж Вы, даражэнькмя, пачынаеце несумленную гульню. Пералік кандыдатаў трэба даваць не па даце іх рэгістрацыі ў ЦВК, а ў алфавітным парадку. Гэта — прынцыпова.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *