Асартымент, ветлівасць, парадак –
гэта дэвіз работы кожнага з “Міні-маркетаў” прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Карына-гандаль”. Не выключэнне і магазін у Обалі, на Вышалескага, 55.
Другі год загадчыцай крамы працуе Вольга Казлоўская (на здымку). Ініцыятыўная, камунікабельная, адкрытыя. Такія рысы імпануюць як калегам, так і пакупнікам. Вольга прызнаецца, што даспадобы ёй праца ў “Міні-маркеце”. “Тут асаблівы рытм, – расказвае загадчыца. – Каб пакупнік быў задаволены і ішоў у нашу краму, найперш трэба мець добры асартымент”. Загадчыца клапоціцца, каб прадукцыя была прадстаўлена чатырма-пяццю вытворцамі, стаўка ў першую чаргу робіцца на беларускія тавары.
Для Вольгі Казлоўскай, як і для кожнага прадаўца “Міні-маркету”, важна, каб пакупнікі былі задаволены. Тут важны і асартымент, і кошт тавару, і, нарэшце, ветлівасць прадаўцоў – усё гэта разам складаецца ў якасць абслугоўвання. Толькі ў такім выпадку чалавек зноў прыйдзе за пакупкамі менавіта ў гэты магазін.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №57 ад 24.07.2015 г.