Футбол
5:0. ФК “Шуміліна” – першы
У суботу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшоў заключны матч першага круга чэмпіянату вобласці па футболе: ФК “Шуміліна” прымаў віцебскі “Газавік”.
З першых хвілін ініцыятывай на полі завалодалі нашы футбалісты. Гол “выспяваў”, але мяч упарта не ішоў у вароты. Не адкрылі лік і ў канцы першай паловы, калі ў вароты “Газавіка” быў прызначаны пенальці.
А пра такі другі тайм, што выдалі футбалісты ФК “Шуміліна”, не мог нават і падумаць самы смелы футбольны заўзятар. Сяргей Баранчук, Артур Гугін, Аляксандр Рудакоў і двойчы Міхаіл Шапавалаў зрабілі лік разгромным – 5:0.
Ухвальных слоў заслужыў і наш галкіпер Аляксандр Маслюк, які правёў першы “сухі” матч у сезоне.
Перамога над “Газавіком” дазволіла ФК “Шуміліна” заняць першае месца ў групе “А” па выніках першага круга абласнога першынства. Шумілінскі нападаючы Міхаіл Шапавалаў з сямю галамі ўзначаліў бамбардзірскую гонку.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 56 за 21 ліпеня.
Шумилино чемпион области в первом круге, так держать