Районные новости: Александр Ушал спас жизнь односельчанину

Новости

“Гаспадар”
За кошт крэдыту Аграпрамбанка КУСГП “Сіроцінскі” купіў новы кормараздатчык “Гаспадар”, які каштуе больш за 90 мільёнаў рублёў. Пакуль такая тэхніка працуе толькі на ферме Слабада. Як расказаў намеснік дырэктара па вытворчасці КУСГП “Сіроцінскі” А. А. Жыгуноў, мяркуюць зрабіць добрыя пад’язныя шляхі да ферм Мосарава і Зямцы. Тады і там можна будзе раздаваць корм на “Гаспадары”.

Лён
Пытаннем падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ, рамонту трактароў, сеялак і прычапной тэхнікі была прысвечана абласная нарада, на якую запрасілі кіраўнікоў 19 льнозаводаў вобласці. З нашага раёна на нарадзе прысутнічаў кіраўнік ААТ “Шумілінскі льнозавод” А. М. Папіна. Вырашаліся і пытанні забеспячэння льнозаводаў насеннем. Наш раён атрымае навейшыя гатункі французскай селекцыі насення лёну.

Выратавальнік
Ураджэнец Міхалова, а цяпер жыхар Калінінграда, Аляксандр Іванавіч Ушал здзейсніў гераічны ўчынак – выратаваў жыццё вяскоўцу. Аляксандр Іванавіч гасцяваў у Міхалове ў маці некалькі дзён. Аднойчы ўбачыў, што ў хаце, размешчанай непадалёк, палае агонь, кінуўся на дапамогу. З палаючага дому выцягнуў гаспадара. За гераічны ўчынак ён атрымаў падзяку ад пацярпелага і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *