Нельга лавіць рыбу у былым кар’еры каля Грудзінава
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з дагаворам арэнды воднага аб’екта ад 17.04.2015 г. №1 Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт прадаставіў у арэнду прыватнаму гандлёва-вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Голдрыў” водны аб’ект – сажалку плошчай 46,02 га, размешчаную ў 1 км на захад ад вёскі Грудзінава, для рыбавядзення. Гэта значыць, цяпер на дадзеным вадаёме аматарская лоўля рыбы грамадзянамі забаронена.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2015 г.