4 ліпеня – Дзень кааперацыі
Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Спажывецкая кааперацыя ўносіць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, прадпрыемствы галіны актыўна працуюць у сферы гандлю і грамадскага харчавання. Вы выконваеце адказную задачу – своечасова забяспечваеце насельніцтва таварамі першай неабходнасці, а значыць, паляпшаеце якасць жыцця нашых людзей.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай падзякі за прафесіяналізм, добрасумленную працу, захоўванне лепшых традыцый галіны. Ад усёй душы жадаем вам поспехаў, дабрабыту і працвітання! Здароўя, шчасця, душэўнага ўздыму і ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2015 г.