Рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі павінна завяршыцца не пазней як 15 верасня

Актуалии Новости

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі павінна завяршыцца не пазней як 15 верасня, паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.[

«З гэтага моманту (15 верасня. — Заўвага БЕЛТА) пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі», — дадала Лідзія Ярмошына.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў павінна завяршыцца не пазней як 22 ліпеня. Збор подпісаў будзе прадаўжацца з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Таксама не пазней як 22 ліпеня будуць утвораны тэрытарыяльныя выбаркамы, а да 26 жніўня — участковыя. З 22 жніўня па 5 верасня трэба будзе падаць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў. Не пазней як 5 верасня абласныя і Мінская гарадская камісіі падвядуць вынікі збору подпісаў па кожнай кандыдатуры на сваіх тэрыторыях і прадставяць гэтыя вынікі ў Цэнтрвыбаркам.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 10 кастрычніка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *