Оздоровительный лагерь «Алый парус» приглашает на вторую смену

Актуалии Здоровье Образование

Другая змена – з 12 ліпеня. Пуцёўкі яшчэ ёсць
Другая змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Пунсовы ветразь” (в. Лескавічы) пачнецца з 12 ліпеня, тут плануецца аздаравіць 90 дзетак ва ўзросце ад 6 да 15 год. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, свабодныя пуцёўкі яшчэ ёсць. Так што ў бацькоў ёсць магчымасць зрабіць ліпень для свайго дзіцяці цікавым і незабыўным, насычаным на шматлікія забаўляльныя мерапрыемствы.
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта рэкамендавана кіраўнікам галіновых камітэтаў прафсаюзных арганізацый кампенсаваць частку выдаткаў на набыццё пуцёвак за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый. Арганізацыі, што фінансуюцца з бюджэту і ажыццяўляюць дзейнасць, якая прыносіць даходы, могуць кампенсаваць расходы за кошт прыбытку. Сельгасарганізацыям рэкамендавана выдзяляць сваім работнікам сродкі на кампенсацыю выдаткаў па аплаце за пуцёўкі ў лагер за кошт уласных сродкаў арганізацый. А наогул для бацькоў, якія працуюць у пералічаных вышэй арганізацыях, кошт пуцёвак наступны: для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 год – 1709000 руб., ад 11 да 13 год – 1789000 руб., 14-15 год – 1837000 руб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №50 ад 30.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *