26 июня — День работников прокуратуры

Актуалии Официально

26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Шумілінскага раёна! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
У дзяржаўных справах пракуратуры адводзіцца асаблівае месца, на плечы яе супрацоўнікаў кладзецца вялікая адказнасць. Ліквідуючы і папярэджваючы самыя розныя правапарушэнні, суровы пракурорскі нагляд умацоўвае веру людзей у вяршэнства закона. Ад вашай прынцыповасці і чалавечнасці ў рашэнні  многіх складаных задач залежыць грамадзянская правасвядомасць, справядлівасць, а, значыць, і якасць жыцця людзей.
У дзень прафесійнага свята жадаем вам поспехаў, шчасця, сілы духу і моцнага здароўя! Міра і дабра, узаемаразумення і любові вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.       Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №49 ад 26.06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *