Паедзе па Мікалаеўшчыне на новым скутары
Нэлі Барысевіч заўжды была “на калёсах”: сацыяльнаму работніку, які ахоплівае клопатам мікалаеўскую зону, па-іншаму нельга, не справіцца. Але калі раней ёй прыходзілася ездзіць да падапечных на ўласных аўтамабілі ці матацыкле, то цяпер ТЦСАН выдзеліў работніцы скутар. Гэта трэба было бачыць, як загарэліся вочы Нэлі, калі яна “асядлала” свайго новага жалезнага сябра. Цяпер работа будзе ісці з яшчэ большым энтузіязмам. Хаця і без таго жанчына даўно зарэкамендавала сябе як надзейны і сумленны супрацоўнік.
“Нэлі Станіславаўна працуе ў цэнтры ўжо амаль 20 год, абслугоўвае самую аддаленую зону, ніколі не адмаўляецца ад дадатковай работы. Яна даглядае васьмярых чалавек, прычым, вельмі пажылых, – расказала Я. М. Сянькова, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. – Нэлі адказны работнік і геаграфія работы ў яе вялікая, таму першы скутар вырашылі аддаць менавіта ёй”.
Наогул, у чацвярых сацыяльных работнікаў ТЦСАН ёсць вадзіцельскія правы, таму ў будучым і іх мяркуюць “пасадзіць” на скутары. А пакуль стабільна выдзяляецца больш звыклы транспарт – веласіпеды. Сёлета 10 новых веласіпедаў былі дадзены ў дапамогу сацыяльным работнікам. Вядома, што на скутары абслугоўванне падапечных можа быць больш аператыўным, але ж і каштуе ён каля 10 мільёнаў, а набыць тэхніку можна толькі з па-за бюджэтных даходаў, патлумачылі ў цэнтры.
Мы віншуем Нэлі Барысевіч з абноўкай і жадаем новых працоўных поспехаў!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Прекрасная идея, выдавать соцработникам скуткеры! Класс!А Нелочка — просто замечательный человек и работник! Отзывчивая, сердечная и внимательная!