Героям 41-га…
22 чэрвеня на мяжы Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў быў адкрыты памятны знак у гонар байцоў і камандзіраў 186-ай стралковай дывізіі і курсантаў Лепельскага мінамётнага вучылішча, якія абаранялі рубяжы Заходняй Дзвіны ў ліпені 1941 года. Ва ўрачыстым мітынгу ўзяла ўдзел і дэлегацыя ад нашага раёна.
[podcast]http://www.shumilino.by/wp-content/uploads/2015/06/charchun.mp3[/podcast]
Ужо ў першыя дні вайны фронт дасягнуў межаў Бешанковіцкага раёна, дзе на шляху ворага стала 186-ая стралковая дывізія. Кожны другі з абараняўшых рубяжы Заходняй Дзвіны загінуў ужо ў самым пачатку вайны. Без іх самаахвярнасці, мужнасці, без іх гераічнага подзвігу 1941-га не было б і Перамогі 45-га, заўважылі выступаючыя.
Сімвалічна, што ідэя стварэння памятнага знака, якая нарадзілася яшчэ ў 80-ыя, увасобілася ў жыццё менавіта ў год юбілею Вялікай Перамогі. Гэта стала магчымым, дзякуючы энтузіязму патрыётаў. Прагучалі імёны Андрэя Трубецкага, Сяргея Аўчыннікава, Андрэя Бурнэйкі і іншых неабыякавых да сваёй гісторыі людзей, якія сілай свайго энтузіязму зрабілі ўсё магчымае, каб помнік заняў пачэснае месца на зямлі і ў гісторыі вызвалення Беларусі.
Асаблівым стаў гэты дзень і для братоў Аляксандра і Георгія Давыдавых, унукаў ветэрана вайны, удзельніка гэтых баёў Г. С. Зудзілава.
[podcast]http://www.shumilino.by/wp-content/uploads/2015/06/unuk.mp3[/podcast]
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Молодцы ребята, что тут сказать… дивизия здесь почти целиком полегла, менее 3 000 чел из окружения вышло. А официально похоронены 2 человека: в Лесковичах (в Смальки в 41-м был дивизионный госпиталь) и Тропино (погибший в контроатаке на Сиротино). Кадровый состав дивизии 12 500 бойцов и командиров.
Юрка, никак не могу сообразить где именно установлен памятник?
На развілцы ля Задзвінскага лясніцтва. У народзе гэтае месца называюць Стрэлкай.
Сухопутная граница Шумилинского и Бешенковического районов теперь только в районе бывшей Задвинской Слободы Бешенкович, с конца 19 века именуемой Стрелкой (по развилке дорог, напоминающей расхождения речки в устье на массу мелких протоков с стрелками суши). Я так понимаю это Трубецкого проект, он в прошлом году и в Бешенковичах памятный знак поставил. Может и до Николаевской церкви руки дойдут.
Спасибо. Давненько там не бывал, все больше через Уллу еду в Шумилино. Завтра буду проездом через Бешенковичи, заеду гляну вживую. Понтонный мост там еще работает?
Работает.