Воспитанники Шумилинской ДЮСШ проводят лето в спортивном лагере «Старт»

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

“Старт” на летнія канікулы
Для многіх выхаванцаў ДзЮСШ стала добрай традыцыяй падчас школьных канікулаў  адпачываць і трэніравацца ў спартыўным аздараўленчым лагеры “Старт”, які працуе на базе спартыўнай школы.
Спартыўны лагер у райцэнтры  папулярны. Калі ў мінулыя гады “Старт” збіраў дзве змены па сорак адпачываючых, то сёлета – дзве змены (першая ў чэрвені, другая ў жніўні) па шэсцьдзесят чалавек. “Зразумела, адна з асноўных задач  – падтрыманне фізічнай формы юных спартсменаў і адпрацоўка новых навыкаў, – адзначае дырэктар ДзЮСШ А. В. Асташонак. – Дзве трэці нашых валейбалістаў  пройдуць улетку праз наш спартыўны лагер”.
Трэнеры ДзЮСШ на лета становяцца і выхавацелямі. Кожны дзень у дзяцей  насычаная валейбольная трэніроўка,  ды і таварыскіх гульняў хапае, сапернікі – юныя валейбалісты з Віцебска і Бешанковічаў. Плануецца і правядзенне адкрытых першынстваў лагера па валейболе і баскетболе.
Дзецям даспадобы “гадзіна любімай гульні”, якая даецца пасля кожнай трэніроўкі, прычым, гэтая гадзіна праходзіць толькі на свежым паветры.  Хлопчыкі пераважна ў футбол ганяюць, а дзяўчынкам больш падабаецца пляжны валейбол.
Праграма ў “Старце” насычана не толькі спартыўнымі мерапрыемствамі. Багата экскурсій (у Віцебск, Бешанковічы, Полацк, Обаль), ёсць турпаходы і адпачынак на возеры. Змена пралятае ў адно імгненне, пакінуўшы ў памяці толькі станоўчыя успаміны і эмоцыі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №48 ад 23. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *