Тема недели: Идеологическая работа в контексте современности

Тема недели

Тэма тыдня: Ідэалагічная работа ў кантэксце сучаснасці

Рэспубліканскі форум-практыкум «Ідэалагічная работа ў кантэксце ключавых палажэнняў Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Беларусі» прайшоў 18 чэрвеня ў Мінску. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, Мінгарвыканкама, прадстаўнікі абласных і раённых выканкамаў. У час форуму была арганізавана работа пяці секцый — «Ідэалагічнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны», «Сучасныя камунікацыі ў ідэалагічнай рабоце», «Практычныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», «Дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый па кансалідацыі беларускага грамадства», «Дзяржаўная кадравая палітыка і механізм яе рэалізацыі ў сістэме падрыхтоўкі ідэалагічных работнікаў».

Ідэалагічныя работнікі павінны весці адкрыты, шчыры дыялог з працоўнымі

«Ідэолагі павінны гаварыць людзям праўду, весці адкрыты, шчыры дыялог з працоўнымі. Ідэалагічнай вертыкалі неабходна пастаянна выяўляць праблемныя пытанні, якія хвалююць грамадзян. Асаблівую важнасць для ідэалагічнай работы набывае сацыялагічная інфармацыя. Даныя сацапытанняў павінны служыць дадатковым каналам зваротнай сувязі з насельніцтвам у дыялогу з органамі ўлады, стаць інструментам для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў», — сказаў у сваім выступленні на форуме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі.

Ідэолагі павінны мець веды ў галіне менеджменту і PR-тэхналогій — Бузоўскі

«Ідэолаг — шырокафарматны спецыяліст, які павінен мець веды ў галіне менеджменту, PR-тэхналогій, аратарскага майстэрства. Патрабаванні, якія сёння прад’яўляюцца да ідэалагічнай галіны, даволі высокія, паколькі геапалітыка дыктуе канкурэнтныя ўмовы з іншымі краінамі», — сказаў Ігар Бузоўскі, падкрэсліўшы, што эканоміка звязана з паняццямі «ідэалогія», «PR-менеджмент».

Ён адзначыў, што ацэнка работы ідэалагічнай вертыкалі ў тым ліку характарызуецца паняццямі «стабільнасць», «мір і парадак у грамадстве».

«Стабільнасць, каштоўнасці, якія існуюць у грамадстве, — гэта здабытак і заслуга ідэалагічнай вертыкалі», — падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

У Беларусі неабходна арганізаваць сістэмную работу з кадравым рэзервам — Бузоўскі

«У Беларусі трэба арганізаваць сістэмную работу з кадравым рэзервам, узяць курс на амаладжэнне кадраў у ідэалагічнай вертыкалі. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што падыходзіць да адбору гэтых кадраў трэба прафесійна. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі гатова распрацаваць тыпавыя метадычныя рэкамендацыі па рабоце з моладдзю з улікам яе стратыфікацыі на групы. Рэкамендацыі могуць быць выкарыстаны кіраўнікамі і спецыялістамі дзяржаўных органаў і арганізацый», — сказаў Ігар Бузоўскі.

Ён таксама падкрэсліў, што неабходна прыкласці максімум намаганняў для таго, каб дапамагчы маладому пакаленню рэалізаваць свае магчымасці, удзяліўшы ўвагу пытанням занятасці, падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы, прадухіленню п’янства і наркаманіі. «Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на маладых спецыялістаў. Важна такая форма работы як настаўніцтва, якая вельмі эфектыўная, калі да яе падыходзіць нефармальна. Не варта забываць аб рабоце з таленавітай і адоранай моладдзю, якая з’яўляецца прыкладам для іншых», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Бузоўскі: аналітычнасць — найбольш актуальная задача для традыцыйных СМІ

«Традыцыйныя СМІ павінны пайсці далей, чым звычайнае інфармаванне, стужку навін прадастаўляе сёння вялікая колькасць рэсурсаў. Аналітычнасць — найбольш актуальная задача, якая стаіць перад традыцыйнымі сродкамі масавай інфармацыі», — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама адзначыў, што сёння сацыяльныя сеткі выступаюць своеасаблівым клапанам для выпускання пары ў насельніцтва. «Калі мы хочам быць пачутымі, трэба прыходзіць на тыя пляцоўкі, дзе збіраюцца людзі, каб атрымаць цікавую для іх інфармацыю. І даваць інфармацыю нам трэба ў адпаведнасці з асаблівасцямі інтэрнэту — хутка, лаканічна і аргументавана. У новых умовах традыцыйным СМІ трэба праяўляць больш творчай ініцыятывы і ў стварэнні арыгінальных інфармацыйных ніш. Калі інтэрнэт мае перавагу ў аператыўнасці, трэба гэтым карыстацца», — звярнуў увагу Ігар Бузоўскі.

Шадко: мала зрабіць якасны кантэнт, трэба даставіць яго чытачу

Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко.

Першы намеснік міністра адзначыў, што сёння значная частка насельніцтва Беларусі з’яўляецца карыстальнікам сеткі Інтэрнэт. Калі ў 2001 годзе толькі каля 2 працэнтаў грамадзян звярталіся за інфармацыяй у Сусветную павуціну, то сёння гэта лічба дасягнула 40 працэнтаў. «Асабліва папулярны сярод грамадзян мабільны інтэрнэт і дадаткі для смартфонаў. Вялікую значнасць у жыцці грамадства набылі сацыяльныя сеткі. Гэтыя моманты таксама трэба ўлічваць пры ідэалагічнай рабоце», — упэўнены Дзмітрый Шадко.

Ён таксама абазначыў, што амаль 60 працэнтаў грамадзян не слухаюць радыё, 50 працэнтаў — не чытаюць газеты, амаль 10 працэнтаў — не глядзяць тэлевізар. «Атрымліваецца, што наша інфармацыя проста не даходзіць да людзей. Мала зрабіць якасны кантэнт, трэба даставіць яго дадому чытачу», — звярнуў увагу першы намеснік міністра.

Актыўная работа ў сацсетках дапаможа СМІ быць канкурэнтнымі і эфектыўнымі — Матусевіч

«Сучасныя камунікацыі адыгрываюць вялікую ролю ў ідэалагічнай рабоце. Сёння ідэолагі, СМІ павінны актыўна выкарыстоўваць патэнцыял інтэрнэту, паколькі менавіта глабальная камп’ютарная сетка з’яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для большай палавіны насельніцтва Беларусі», — сказаў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. —

«Уменне працаваць у сацыяльных сетках — гэта абавязак і дзяржорганаў, і ідэалагічнай вертыкалі, і СМІ, калі яны хочуць быць актуальнымі, канкурэнтнымі, эфектыўнымі».

Ён адзначыў, што СМІ актыўна выкарыстоўваюць новыя формы работы. «Друкаваныя сродкі масавай інфармацыі маюць электронныя версіі, развіваецца інтэрнэт-тэлебачанне. Ва ўсіх рэгіянальных газет ёсць сайты. Вядома, яны маюць розны кантэнт і структуру і, безумоўна, павінны ўдасканальвацца. Я ўпэўнены, што рэспубліканскі форум-практыкум, які сабраў у Мінску ідэолагаў, кіраўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з усіх рэгіёнаў, паслужыць стымулам для далейшага развіцця, рэалізацыі ў жыццё новых творчых ідэй», — падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *