Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Мак

Напэўна, усе жыхары Шуміліна ведаюць, што мак вырошчваць забаронена. Але ўсё роўна кожны год супрацоўнікам РАУС прыходзіцца штрафаваць землякоў. Так, нядаўна міліцыянеры знайшлі мак на агародзе аднаго з жыхароў а.-г. Мікіціха. Забароненыя расліны займалі плошчу адзін квадратны метр. На вяскоўца складзены адміністрацыйны пратакол.

Абавязаны
Жыхар Шуміліна быў абавязаны выплачваць грошы на ўтрыманне дачкі, якая знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні. Мужчыну дапамаглі працаўладкавацца на адно з прадпрыемстваў райцэнтра. Але на работу ён хадзіў нерэгулярна: за тры месяцы здзейсніў больш як дзесяць прагулаў.
Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Пенсіянер
Дарожны майстар ДРБУ-204 патэлефанаваў у міліцыю і расказаў, што на абочыне дарогі Обаль-Полацк ляжыць мужчына. Медыкі ўстанавілі, што мужчына памёр некалькі гадзін таму. Неўзабаве яго асоба была ўстаноўлена: гэта быў пенсіянер з Полацка, які прыехаў у Пагіршчыну, каб павудзіць рыбу. Цела адпраўлена ў полацкі морг, дзе будзе ўстаноўлена прычына смерці.

Са зводак ДАІ

Змарыўся
Жыхар Мінска, які некалькі гадзін запар ехаў за рулём “Фальксвагена” без адпачынку, змарыўся. Менавіта таму, як патлумачыў вадзіцель супрацоўнікам ДАІ, ён ноччу на вуліцы Шасэйная ў а.-г. Мікіціха не справіўся з кіраваннем, з’ехаў з праезнай часткі дарогі і ўрэзаўся ў агароджу.
На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, які для далейшага разгляду адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка.

Нецвярозы
Жыхар Шуміліна сеў за руль “Жыгулёў” у стане алкагольнага ап’янення. Алкатэстар паказаў 1,5 праміле. Аўтамабіль адбуксіраваны на штрафную стаянку РАУС. А вадзіцелю пагражае штраф  і тры гады пазбаўлення вадзіцельскіх правоў.

Без правоў
На вуліцы Ленінскай у Шуміліне супрацоўнікі ДАІ прыпынілі мясцовага жыхара, які ехаў на “Пежо-406”. Правоў у мужчыны не было, бо некалькі месяцаў таму быў іх пазбаўлены за парушэнне правілаў абгону. Парушальніку пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

“П’янаму не месца за рулём”

З  мэтай папярэджання правапарушэнняў з 11 па 20 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “П’янаму не месца за рулём”. Вядуцца адпрацоўкі дарог мясцовага і рэспубліканскага значэнняў. У гэтым годзе супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы затрымалі на дарогах раёна 38 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення. Усе яны пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады і атрымалі штраф ад 50 да 100 БВ.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №46 ад 16. 06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *