Подворный обход. В центре внимания — улицы Шумилино

Актуалии Общество

Парадак ля дамоў і ў дварах – на першым плане
9-11 чэрвеня ў райцэнтры прайшоў падворны абход. Пяць груп, у якія ўвайшлі работнікі райвыканкама і раённых службаў, адказныя за добраўпарадкаванне, абышлі вуліцы Юбілейную, Свабоды, Лескавіцкую, Віцебскую, 70 год БССР, Суворава, Падгорную, Фрунзэ, Калініна, Першамайскую, Валадарскага, Посахава, Мінчугова, Талмачова, Садовую і Маякоўскага.
Падчас абходу звярталася ўвага найперш на добраўпарадкаванне дамоў і прылягаючых тэрыторый, двароў ля шматпавярховак. Група, у якую ўваходзіў карэспандэнт раённай газеты, прайшла па ўчастку, які абмежаваны вуліцамі Лескавіцкая, Юбілейная (ўздоўж трасы), Сіпко. Трэба заўважыць, што вялікіх заўваг наконт парадку на дваровых тэрыторыях не ўзнікла. Работнікі камунгасу рэгулярна абкошваюць тэрыторыі ля шматпавярховак, несанкцыянаваных звалак няма. Зразумела, што непасрэдна ля пад’ездаў шматкватэрных дамоў прыгажосць залежыць ад ініцыятывы саміх жыльцоў: у адных кветкі і дэкаратыўныя кустарнікі, у другіх – проста трава. Тут прымусіць нікога нельга. Добра прыдумалі жыльцы, калі пасадзілі вакол дзіцячай гульнявай пляцоўкі жывую агароджу ў выглядзе кустоў пузыраплодніку, які якраз зараз цвіце (на здымку). Атрымалася нядрэнна.
Адзінае, на што нельга было не звярнуць увагу, – недаведзенае да канца добраўпарадкаванне  тэрыторыі ў двары дома па вул. Юбілейная, 47. Бачна, што работы вядуцца, нешта робіцца, але тэрыторыя пакуль выглядае не вельмі прыстойна, ды і за ўчасткам даўно не ступала нага работніка камунгасу, каб абкасіць траву. Патрабуе рамонту і смеццевая пляцоўка за цеплапунктам ў дварах па вул. Сіпко.
Яшчэ адзін мінус адзначылі работнікі групы і пасля агляду дзіцячай пляцоўкі ў вышэйадзначаным двары. Трэба неадкладна падрамантаваць адзін з элементаў пляцоўкі, які няўстойліва замацаваны і можа несці рэальную небяспеку дзецям.
Удзельнікі рабочых груп, якія абыходзілі прыватны сектар, выдалі жыльцам некалькі актаў-прадпісанняў. Пераважна яны тычыліся прывядзення ў парадак прыдамавых тэрыторый і кантэйнерных смеццевых пляцовак. Людзі павінны ведаць, што будаўнічыя адыходы і расліннасць ў кантэйнеры выкідваць нельга, для гэтага прызначана іншая тэхніка. Яе трэба заказваць у камунгасе асобна.
Усе заўвагі ў адрас жыхароў вуліц райцэнтра і адказных службаў і прапановы, якія паступілі ад насельніцтва ў час правядзення падворнага абходу, будуць абагульнены і абмеркаваны пры падвядзенні вынікаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 12. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *