Час дэкларацый: каму, як, калі?
Хто падае дэкларацыю?
Фізічныя асобы — падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Пры якой умове?
Калі атрымалі за 2010 год:
— даходы з-за мяжы ці за мяжой;
— даходы ад іншых фізічных асоб;
— даходы, што перавышаюць устаноўленыя Кодэксам межы (ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі, раслінаводства, пчалаводства на суму звыш 500 базавых велічынь);
— даходы ад адчужэння на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная маса якога перавышае 3500 кг і колькасць сідзячых месцаў у якім перавышае, акрамя месца вадзіцеля, восем;
— даходы ад адчужэння на працягу каляндарнага года больш аднаго легкавога аўтамабіля ці іншага механічнага сродку;
— даходы ад адчужэння на працягу 5-ці год больш аднаго аб’екта нерухомасці, а таксама ў шэрагу іншых выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
Хто яшчэ?
Могуць падаць дэкларацыю фізічныя асобы, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў (сацыяльных, маёмасных, прафесійных), і абавязак па прадастаўленні такіх вылікаў ускладзены на падатковыя органы.
Вяртанне падаходнага падатку можа быць зроблена не больш чым за тры папярэднія гады.
Да якога часу
неабходна падаць дэкларацыю?
Не пазней 1 сакавіка 2011 года.
Да якога тэрміну
трэба заплаціць падатак?
Не пазней 15 мая 2011 года.
Што можа чакаць?
Адміністрацыйная адказнасць згодна з КоАП Рэспублікі Беларусь.
Як працуе падатковая інспекцыя?
З 3 студзеня па 13 лютага ў рабочыя дні з 8.00 да 19.00, у суботу з 9.00 да 13.00; з 14 лютага па 1 сакавіка ў рабочыя дні з 8.00 да 20.00, у суботу з 9.00 да 13.00. Кансультацыю можна атрымаць па тэл. 4-23-71.
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.
Надрукавана ў №10 ад 8.02.2011 г.