В Амбросовичах медведь проверил, как растёт картошка

Экология

Машы няма, а вось мядзведзь прагульваецца
На мінулым тыдні жыхар аграгарадка Амбросавічы Васіль Матэленак у час прагулкі па наваколлі роднай вёскі стаў сведкам вось такой карціны. Чые сляды на сцяжынцы ва ўрочышчы Вязы, мужчыну не трэба было тлумачыць. Факт наяўнасці мядзведзя навідавоку. І, трэба заўважыць, культурны пасяліўся калматы: гуляе не па непраходных зарасніках і малінніку, а па пратаптанай вяскоўцамі сцежцы.
Па словах В. Матэленка, жыхары Амбросавіч бачылі мядзведжыя сляды і ў сваіх агародах, маўляў, прагульваўся таптыгін і па бульбяных палетках. Гаспадар як-ніяк.
А вось людзям трэба быць вельмі асцярожнымі…
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №43 ад 05.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *