На рабочем совещании в райисполкоме

Президент Экономика

Там, дзе ўмеюць лічыць, – усё ў парадку
Традыцыйная нарада па панядзелках, якую праводзіць старшыня райвыканкама У. П. Куранны, у пачатку чэрвеня была прысвечана агульнай эканамічнай сітуацыі. Праз месяц будуць падведзены вынікі работы прадпрыемстваў і арганізацый раёна за першае паўгоддзе, таму застаецца не шмат часу, каб паправіць сітуацыю, выйсці на запланаваныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
З аналізам эканамічнай сітуацыі ў раёне выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Сідарава.
Былі заслуханы кіраўнікі арганізацый, якія не выконваюць паказчыкі развіцця як ў цэлым, так і па асобных напрамках. Разам з тым, як адзначыў старшыня райвыканкама, ёсць прыклады таго, што і ў існуючых умовах можна працаваць эфектыўна і з прыбыткам. Напрыклад, як працуюць ў ПМК-70. Там, дзе умеюць лічыць, – там ўсё ў парадку, падкрэсліў У. П. Куранны.
Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка паведаміў пра гібель маладога хлопца, які  атрымаў смяротную электратраўму ў час крадзяжу правадоў з ЛЭП.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №42 ад 02.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *