Районные новости: 5 школьников стали призёрами областной олимпиады

Актуалии Новости

Эксперымент
Дом  № 8 па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне абраны эксперыментальным па лініі  шумілінскага ўчастка абласнога філіяла “Энергазбыт” РУП “Віцебскэнерга”. Тут для 32 сямей укаранілі  аўтаматычную сістэму кантролю (АСКУЭ). Паказанні электралічыльніка знімае і заносіць у банк дадзеных не спажывец, а  электронная сістэма. Гаспадару кватэры застаецца аплаціць за спажытую электраэнергію.
Такая сістэма кантролю дазваляе аператыўна і дакладна   падаваць справаздачу, аблягчае задачы спажыўцу электраэнергіі.
Пасля “абкаткі” эксперыменту на сістэму АСКУЭ перавядуць два шматпавярховыя дамы ў мікрараёне СШ № 2 (адзін, што здадзены і заселены, другі, што ўзводзіцца). Аб гэтым паведаміла начальнік участка “Энергазбыту” Н. Л. Шнявіна.
Мікалай Мароз.

Мішневіцкая СШ – фонду міру
Калектыў Мішневіцкай сярэдняй школы (дырэктар В. С. Курчанава, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Л. П. Жукава) першы ў гэтым годзе адкрыў раённы рахунак Беларускага фонду міру, паведаміла старшыня раённай арганізацыі ГА Беларускага фонду міру В. А. Паршыкава. Прычым, большая палова калектыву школы ўнеслі па 20 тысяч рублёў. Годны прыклад для пераймання.
Ніна Мартынава.
Прызёры
Адзін дыплом другой ступені па матэматыцы і чатыры трэцяй ступені (па рускай мове і літаратуры, грамадазнаўству, гісторыі) прывезлі шумілінскія школьнікі з абласнога этапу прадметнай алімпіяды. Чатыры дыпломы на рахунку вучняў Шумі-лінскай СШ №1, адзін – раённай гімназіі.
Рэсурсны цэнтр
Інфармацыйна-рэсурсны цэнтр адкрыўся ў Обальскай СШ. Цэнтр спалучае электронную бібліятэку і доступ да глабальнай інфармацыйнай сеткі праз інтэрнэт і спадарожнікавае тэлебачанне. У перспектыве – стварэнне лакальнай агульна-школьнай інфармацыйнай сеткі і забеспячэнне доступу
іншых школ раёна да інфармацыйных рэсурсаў Обальскай школы  .
Сяргей Ермалаеў.
Надрукавана ў №9 ад 4.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *