30 мая — Троицкая родительская поминальная суббота

Актуалии Духоўнае

30 мая – Траецкая бацькоўская субота
У гэты дзень напярэдадні свята Святой Тройцы праваслаўная царква моліцца за ўсіх праваслаўных хрысціян, бо Святы Дух зышоў на зямлю ў дзень Святой Тройцы, каб ачысціць усе душы ратавальнай Боскай ласкай. Таму саборная памінальная малітва для памёрлых з’яўляецца вялікай дапамогай і ўцяшэннем.
У гэты дзень трэба завітаць у храм і ў агульнай малітве папрасіць у Госпада Бога вечнага заспакаення душ і дараванне для памерлых родных.
У Траецкую суботу можна пайсці на могілкі, па традыцыі ўпрыгожыць іх кветкамі як сімвалам вечнага жыцця і ўваскрэсення.
Памятайце пра тое, што ў Бога ўсе жывыя, і нашы памёрлыя родзічы моляцца за нас, а мы молімся за іх.
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

30 мая памінальныя службы пройдуць у храме Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна) і храме Сергія Раданежскага (в. Лескавічы) ў 9.00;
31 мая святочныя Богаслужэнні пройдуць у храме Афанасія Брэсцкага(г. п. Шуміліна) і храме Сергія Раданежскага (в. Лескавічы) ў 9.00.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *