У гонар Маці Божай Фацімскай

Актуалии

Свет веры

У гонар Маці Божай Фацімскай

13 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай прайшлі святочныя ўрачыстасці з нагоды 98-ай гадавіны аб’яўлення Маці Божай у Фаціме. Каля 350-ці вернікаў, шумілінцаў і пілігрымаў, сабраліся ў гэты дзень у Шуміліне для таго, каб разам памаліцца з нагоды вялікага свята.

Быў і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які да таго ж адзначаў 15-годдзе свайго святарства. Ён выступаў перад вернікамі, гаварыў пра ўсепераможнасць веры, дабрыні і справядлівасці.

Дарэчы, роўна 15 год таму ў Шуміліне ўпершыню ладзілася свята ў гонар Маці Божай Фацімскай. І ў гэты раз па традыцыі пасля Імшы і працэсіі вакол касцёла ўсіх гасцей чакалі частаванні, ладзіўся канцэрт беларускага гурту “Рэха”.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Фота з сайта: Catholic.by



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *