Прежде чем идти в ЗАГС, пройдите тест на ВИЧ

Здоровье Общество

Перш чым браць шлюб, прайдзіце тэст на ВІЧ
У канцы красавіка намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў правёў раённы міжведамасны каардынацыйны савет па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам.
Галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С. А. Конышаў прааналізаваў выкананне раённага плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі за мінулы год. Было прынята рашэнне працягваць інфармаванне насельніцтва па гэтай важнай тэме, шырока выкарыстоўваючы інтэрактыўныя метады навучання моладзі па праблеме ВІЧ-інфекцыі і пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця. Плануецца правесці семінар з работнікамі загсу па правядзенні інфармацыйнай работы і неабходнасці сумеснага тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю сярод пар, якія бяруць шлюб і плануюць нараджаць дзяцей. Таксама будзе праведзены семінар для педагогаў па ўкараненні праграм “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі на аснове жыццёвых навыкаў” з дэманстрацыяй найбольш паспяховага вопыту. Таксама сёлета ў школах будзе арганізавана і праведзена работа валанцёрскіх маладзёжных атрадаў, якія працуюць па праграме “роўны навучае роўнага”.
Вялікая работа ў гэтым накірунку вядзецца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, пра што расказаў начальнік аддзела А. Ф. Мацвяйчук. За мінулы год установамі культуры раёна было праведзена 85 мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. З дырэктарамі ўстаноў культуры клубнага тыпу будзе праведзены навучаючы семінар.
Пра работу, якая вядзецца па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод жыхароў Светласельскага сельсавета, расказаў старшыня сельсавета В. В. Шчарбакоў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *