Инспектор Шумилинского филиала «Энергонадзора» Евгений Лебедев считает, что на кухне много розеток не бывает

Безопасность Общество

Разетак на кухні шмат не бывае
Што і казаць: мы сёння проста не ўяўляем наша жыццё на кухні без мікрахвалёўкі, кававаркі, блэндара, тэлевізара. А гэта дадатковая нагрузка на электрычную сістэму дома. Таму варта паклапаціцца пра бяспеку на кухні. Лепш працягнуць асобную лінію ад электрашчытка. Пры наяўнасці цёплай падлогі, асвятлення, тэлевізара, мікрахвалёвай печкі, электрачайніка і г. д. агульная нагрузка можа дасягаць 10 кВт і больш. Не трэба забываць, што акрамя кухні да аднаго электралічыльніка падключана і ўся астатняя кватэра.
Для мантажу новай электраправодкі ад кухні лепш пракласці трохжыльны медны кабель, напрыклад, ВВГ нг сячэннем 4-6 квадратных міліметраў. Для зручнасці можна паставіць дадатковы электрашчыток, на ўваходзе якога будзе выключальнік. Усе ланцужкі асвятлення кухні падключайце  да асобнага аўтаматычнага выключальніка, у якасці якіх выкарыстоўвайце дыферэнцаваныя аўтаматычныя выключальнікі з прыладай засцерагальнага адключэння.
Разеткі  неабходна правільна падабраць. Лепш браць двайныя разеткі, якія мінімальна выступаюць за плоскасць сцен. Звычайна іх устанаўліваюць на вышыні 30-40 сантыметраў ад падлогі. Праўда, на кухні ёсць свае нюансы. Устанаўлівайце разеткі так, каб хапала даўжыні правадоў ад электрапрыбораў, а кухонны гарнітур не загароджваў іх. Памятайце, разетак на кухні шмат не бывае.
Я. ЛЕБЕДЗЕЎ, дзяржаўны інспектар філіяла “Энерганагляд”.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *