Мы жывём, каб тварыць дабро
Шумілінская раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа выказвае ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у зборы добраахвотных членскіх узносаў і ахвяраванняў у 2010 годзе. Было сабрана адзінаццаць мільёнаў рублёў, якія ідуць на аказанне рознай дапамогі людзям, што маюць у гэтым патрэбу.
Таксама атрымана гуманітарнай дапамогі ўсіх відаў (прадукты, адзенне, прадметы гігіены, канцылярскія тавары для школьнікаў) на суму больш за дзевятнаццаць мільёнаў рублёў. Была аказана дапамога сацыяльна неабароненай катэгорыі насельніцтва нашага раёна: адзінока пражываючым састарэлым людзям, інвалідам, матулям-адзіночкам, сацыяльна небяспечным сем’ям.
Шчыра ўдзячны таксама ўсім, хто аказаў дапамогу пацярпелым ад пажару – сям’і Саф’янавай Аксаны з вёскі Амбросавічы – за рэчы, дзіцячыя і дарослыя, грошы, пральную машыну, прадукты харчавання.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года