“Вясеннія рытмы-2015”
XXV юбілейны танцавальны фестываль “Вясеннія рытмы-2015” прайшоў у сценах СШ №1.
На працягу чвэрці стагоддзя фестываль мяняў сваю назву. Але нязменным застаецца тое, што школа бачыць сваю задачу не толькі ў тым, каб даць добрыя веды, але і выхаваць асобу гарманічную, духоўна багатую. А музыка і танцы ў гэтым працэсе надзейныя памочнікі.
І калі на пачатку стаўлення фестывалю на танцавальнай пляцоўцы баль правіў пераважна вальс, то зараз, як адзначыла намеснік дырэктара СШ №1 па выхаваўчай рабоце С. У. Емяльянава, ён пабагацеў на танцавальныя жанры. Апроч вальсу гледачы ўбачылі і забыты класічны танец паланэз, і сучасныя эстрадныя танцавальныя рытмы.
Харэографы Кацярына Кузьміна (Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў), Юлія Старавойтава і Святлана Раманава (Цэнтр дзяцей і моладзі), Ілона Карнілава (Шумілінскі раённы цэнтр культуры) вельмі пастараліся, каб юныя танцоры радавалі гледачоў сваёй грацыяй і пластыкай, сцвярджалі танцам сутнасць і прыгажосць жыцця.
Аліна ПЯТРОВА.