Парк в честь 70-летия Победы заложили работники КУСХП «Сиротинский»

Общество Экология

Парк у памяць герояў
У пачатку гэтага тыдня ля канторы КУСГП “Сіроцінскі” мужчыны мясцовай будаўнічай брыгады саджалі парк.  “Яго закладваем у гонар 70-годдзя Перамогі, – расказаў дырэктар КУСГП Сіроцінскі М. У. Прыгодзіч. – Работнікі прадпрыемства прапанавалі пасадзіць парк у памяць нашых дзядоў і бацькоў, якія набліжалі Перамогу. А такіх герояў у Слабадзе і блізляжачых вёсках было нямала”.
На сарака сотках, якія напярэдадні апрацавалі, зелянее парк з маленькіх елачак, соснаў, клёнаў, бярозак. Дрэвы набяруць моц і сілу, і ў гэтым парку будуць адпачываць праўнукі  ветэранаў.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *