Гул тракторов в «Придвинском» слышен до позднего вечера

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Да позняга шчыруюць на палетках
Дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” У. І. Дзятлаў хваліць за добрую работу падчас пасяўной не толькі  сейбітаў, але і тых, хто рыхтуе глебу, хто падвозіць угнаенні і зерне на палеткі. У прыватнасці, Аляксандра Рыдачэнку, які да ночы шчыруе на МТЗ з баронамі, і Андрэя Каваленку – ён падвозіць да сеялак насенне.
З механізатарамі сустрэліся на прыдзвінскіх палетках, дзе сеялі авёс. “Прывёз на прычэпе пяць тон насення, – кажа Андрэй Каваленка. –  У трохмятровую сеялку адразу засыпаю паўтары тоны, у шасцімятровы пасяўны агрэгат – у два разы больш”.
Аляксандр Рыдачэнка барануе за дзень па 15-20 гектараў. З гордасцю адзначае, што поспехі гаспадаркі (на канец мінулага тыдня тут засеялі 382 гектары зерневых і зернебабовых) – гэта і ягоная заслуга.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *