В Шумилино открыли районную Доску Почёта

Актуалии Новости

30 красавіка ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі Гонару Шумілінскага раёна. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны павіншаваў усіх жыхароў раёна са Святам працы і ўручыў дыпломы працаўнікам, якія занесены на раённую Дошку Гонару па выніках працоўнага спаборніцтва.

Падчас мерапрыемства адбылося прадстаўленне Сцяга раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Цудоўны падарунак ўсім прысутным на цырымоніі ўзнагароджання падрыхтавалі артысты Віцебскай абласной філармоніі. Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» пад кіраўніцтвам Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Шафранавай і салісты філармоніі Алена Гракава і Сяргей Белавусаў падарылі гледачам феерычнае музычнае прадстаўленне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *